26 красавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў Беларусі на вялікія выходныя: Будзе вельмі цёплым

Надвор'е ў Беларусі на вялікія выходныя: Будзе вельмі цёплым

Белгідрамет распавёў, якія сюрпрызы прынясе беларусам надвор'е на вялікія выходныя.

- На гэтым тыдні ўсталявалася анамальна цёплае надвор'е. У вялікія выхадныя тэмпература паветра таксама будзе вышэй за кліматычную норму, - кажуць kp.by ў Белгідрамеце.

Але разам з цяплом чакаюцца і дажджы. У чацвер, 7 лістапада, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакайце слабы туман (на поўначы краіны - нават мокры снег) і тэмпература 2 - 8 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень - 7 - 13 градусаў цяпла.

У пятніцу, 8 лістапада, уначы і раніцай у паўднёвых і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, затое ўдзень будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 1 - 7 градусаў цяпла, пры праясненнях - да мінус 2 градусаў. Удзень будзе 7 - 13 градусаў цяпла.

Затым пацяплее, але зноў вернуцца дажджы. У суботу, 9 лістапада, яны пройдуць ужо па ўсёй краіне. Тэмпература паветра ўначы - ад -2 градусаў да +9 градусаў. Удзень чакаецца 6 - 12 з плюсам, у паўднёвых раёнах - 13 - 15.

У нядзелю і панядзелак, як ні дзіўна, таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4 - 11 градусаў вышэй за нуль, удзень - 9 - 15 цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках