26 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: З замежнікаў да беларусаў лепш за ўсё ставяцца ўкраінцы

4
Апытанне: З замежнікаў да беларусаў лепш за ўсё ставяцца ўкраінцы
ФОТА: POLITEKA.NET

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання.

Самы высокі ўзровень этнічнай прадузятасці ва ўкраінцаў назіраецца да афрыканцаў і ромаў, самы нізкі - да ўкраінцаў, беларусаў і расейцаў, піша unian.net.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС).

«За год (з верасня 2018) узровень ксенафобіі крыху знізіўся з 4,2 да 4,0. Наогул жа з 1994 да 2007 года ўзровень ксенафобіі ва Украіне рос (у 2007 ён быў самым высокім за ўвесь час назіранняў), з 2008 - 2013 крыху знізіўся, у перыяд пасля анэксіі Крыма і вайны на Данбасе з 2014 да 2018 нязначна вырас і вярнуўся да ўзроўню 2013 года», - адзначылі ў КМІС.

Паводле апытання, ва Украіне найменшая сацыяльная дыстанцыя да ўкраінамоўных і расейскамоўных украінцаў (індэкс 2,2 і 2,7 адпаведна), большасць апытаных гатовыя дапусціць прадстаўнікоў гэтых груп у якасці сваіх сямейнікаў і блізкіх сяброў. Потым ідуць беларусы (3,2) і расейцы (3,6). Адзначаецца, што ўсе гэтыя паказчыкі значна не змяніліся за апошні год, толькі дыстанцыя да расейцаў трохі паменшылася (было 3,8).

Затым ідуць некалькі этнічных групаў - палякі, габрэі, крымскія татары, канадцы, амерыканцы, немцы з прыкладна аднолькавай сацыяльнай дыстанцыяй 4,1-4,3. А заканчваюць іерархію сацыяльных дыстанцый французы (4,4), румыны (4,7), афрыканцы (5,2), і на апошнім месцы ромы (5,4).

У рамках даследавання з 6 да 16 верасня было асабіста апытана 2035 рэспандэнтаў, якія пражываюць у 110 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Украіны (акрамя АР Крым). У Луганскай і Данецкай абласцях апытанне праводзілася толькі на тэрыторыі, якая кантралюецца ўкраінскай уладай.

Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае: 3,3% для паказчыкаў, блізкіх да 50%, 2,8% - для паказчыкаў, блізкіх да 25%, 2,0% - для паказчыкаў, блізкіх да 10%, 1,4% - для паказчыкаў, блізкіх да 5%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках