28 студзеня 2020, aўторак, 8:46
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Авакаў: Зяленскі ў Парыжы папрасіў Лаўрова не ківаць галавой

23
Авакаў: Зяленскі ў Парыжы папрасіў Лаўрова не ківаць галавой
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны сарваўся на кіраўніка МЗС РФ.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што падчас нармандскага саміту прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова менш ківаць галавой, піша «Новое время».

Пра гэта ён паведаміў у каментары журналісту Дзмітрыю Гордану.

«Уладзімір Аляксандравіч, ведучы размову, у значнай частцы на расейскай мове, урэшце сарваўся і кажа: і, спадар Лаўроў (кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, - рэд.), спыніце ківаць галавой, не трэба ківаць галавой, так, я ведаю ваша прозвішча, таму што я, у адрозненне ад вас, абышоў усе гэтыя месцы ўздоўж мяжы сваімі нагамі, таму не трэба ківаць галавой, што вы тут усё ведаеце», - сказаў Авакаў.

Раней кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што падчас нармандскага саміту ў Парыжы ў памочніка прэзідэнта РФ Уладзіслава Суркова здалі нервы.