19 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне расследуюць акалічнасці падпісання «Менска-2»

12
Ва Украіне расследуюць акалічнасці падпісання «Менска-2»

У справе фігуруе Парашэнка.

Дзяржаўнае бюро расследаванняў адкрыла крымінальную вытворчасць у дачыненні да пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. У падпісанні ім Комплексу мер у выкананні Менскіх пагадненняў (так званы «Менск-2» - рэд.) праваахоўнікі ўгледжваюць прыкметы злачынства, паведамляе zn.ua.

Пра адкрыццё справы паведаміў былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта часоў Януковіча Андрэй Партноў, ён жа і звярнуўся да праваахоўнікаў з заявай. Пазней гэтую інфармацыю «Громадському» таксама пацвердзілі і ў прэс-службе ГБР.

Справа распачатая паводле ч. 1 артыкула 111 (дзяржаўная здрада) Крымінальнага кодэкса Украіны, якая прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.

Паводле версіі Партнова, Парашэнка нібыта «дзейнічаў у інтарэсах Расейскай Федэрацыі», бо ў перамовах удзельнічалі падкантрольныя Крамлю верхаводы тэрарыстычных груповак «Л-ДНР». Такім чынам пяты прэзідэнт Украіны «прывязаў аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны да моманту, калі на гэта з'явіцца воля РФ», мяркуе ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках