Украіна згадзілася на поўнае спыненне агню і чакае таго ж ад Расіі
3- 23.09.2026, 18:47
- 2,018
Заява ў ААН.
Украіна згадзілася на поўнае неадкладнае спыненне агню. Краіны-члены ААН заклікалі расійскі бок зрабіць аналагічны крок.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву МЗС Украіны.
«Украіна згадзілася на поўнае, неадкладнае і безумоўнае спыненне агню. Заклікаем Расію нарэшце зрабіць тое самае», — гаворыцца ў сумеснай заяве 51 дзяржавы — члена ААН.
Акрамя таго, у ААН заклікалі Маскву неадкладна вярнуць ва Украіну ўсіх «адвольна затрыманых, прымусова перамешчаных або дэпартаваных» украінскіх цывільных, у тым ліку дзяцей.
«Украіна хоча міру. Расія павінна спыніць сваю агрэсію, згадзіцца на спыненне агню і змястоўна далучыцца да перамоваў аб усеабдымным, справядлівым і трывалым міры», — сказана ў заяве.