26 красавiка 2024, Пятніца, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас патэлефанаваў Мядзведзеву

10
Румас патэлефанаваў Мядзведзеву

Афіцыйна паведамляецца пра абмеркаванне «пытанняў інтэграцыі і энэргадыялогу».

Прэм'ер-міністры Расеі і Беларусі, Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас, у тэлефоннай размове, якая адбылася з ініцыятывы Менска, разгледзелі практычныя аспекты двухбаковага ўзаемадзеяння на інтэграцыйным кірунку і ў гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку шэраг пытанняў энэргадыялогу, гаворыцца ў распаўсюджаным у суботу паведамленні прэс- службы расейскага Кабінета міністраў.

"Старшыня ўрада Расеі Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас тэлефоннай размовы разгледзелі практычныя аспекты расейска-беларускага ўзаемадзеяння на інтэграцыйным кірунку і ў гандлёва-эканамічнай сферы, уключаючы некаторыя пытанні энэргадыялогу", - гаворыцца ў паведамленні.

Прэм'еры абмеркавалі таксама графік наступных кантактаў урадаў.

Як паведаміла прэс-служба Саўміна Беларусі, "кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі развязанне першачарговых пытанняў аб пастаўках нафты і газу на 2020 год".

"Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся стэлефанавацца на наступным тыдні, пасля сустрэчы кіраўнікоў працоўнай групы аб выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расейскай інтэграцыі", - праінфармавалі ў прэс-службе беларускага ўрада.

7 снежня Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правялі шматгадзінную сустрэчу ў Сочы. Са звестак амбасадара Беларусі ў РФ Уладзіміра Сямашкі, стораны пакуль не ўзгаднілі восем інтэграцыйных дарожных карт з 31.

Пасля тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, якія адбыліся 10 снежня, Лукашэнка заявіў пра магчымую сустрэчу з прэзідэнтам РФ пасля 20 снежня. Таксама дыктатар паведаміў аб планах сустрэцца да канца года з кіраўніком урада РФ, магчыма, у Менску.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках