26 красавiка 2024, Пятніца, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кіроўцы не хочуць працаваць за капейкі

13
Беларускія кіроўцы не хочуць працаваць за капейкі

Большасць аўтобусных маршрутаў – стратныя.

У Оршы, якая цяпер пад асабістым кантролем Лукашэнкі, ліхаманкава шукаюць 20 кіроўцаў на гарадскія аўтобусы. І знайсці – не могуць. Чаму моладзь не хоча ў гарадскі аўтапарк? А таксама чаму амаль уся Орша выбірае маршрутку ў якасці грамадскага транспарту, высвятляў журналіст «Белсата» Зміцер Казакевіч.

Пасля загаду Аляксандра Лукашэнкі з Оршы ўжо два гады робяць «горад будучыні». Праўда, праблемаў у горадзе ад гэтага не стала менш. Напрыклад, цяпер паўстаў дэфіцыт кіроўцаў аўтобусаў. За стырном – адны ветэраны.

«Ну, я не ведаю чаму так. Напэўна, заробак малы. Напэўна, таму і не ідуць. І позна працаваць. Цяжкая праца! Рана ўстаем, позна кладземся», – кажа кіроўца аўтобуса.

«Ай, што заробкі... Хацелася б больш» – «Ну прыкладна?» – «Ай, ну колькі – 600–700», – дадае ягоны калега ў аўтапарку.

Гэта значыць, для Воршы – нават нядрэнна. Мясцовы грамадскі актывіст Ігар Казмерчак кажа, што і 400–500 рублёў тут уважаюцца годным заробкам. Але ісці ў кіроўцы аўтобусаў аршанцы не спяшаюцца.

«Проста ў аўтапарку не вельмі зручныя ўмовы для працы. Кіроўцы, пры наяўнасці іншых варыянтаў, не вельмі хочуць туды ісці, таму што – гэта вельмі складаны графік. Кіроўцаў не хапае, і можна там больш змены адпрацаваць», – кажа Казмерчак.

Больш ахвотных працаваць на маршрутках. Зрэшты, пасажыры таксама паміж аўтобусам і маршруткай выбіраюць апошні варыянт. Хоць бы таму, што маршруткі ў Оршы даражэйшыя за аўтобус усяго на 15 капеек. Але ёсць і іншыя прычыны.

«Трэба, трэба, каб аўтобусы хадзілі паводле раскладу. Бачыце, колькі на раскладзе? А яны не ходзяць, не адпавядаюць. І каб своечасова хадзілі б аўтобусы, было б вельмі добра», – кажа жыхарка Воршы – і ўскоквае ў маршрутку.

«На маршрутцы езджу, так. Ну, а на чым яшчэ? Аўтобусаў тут мала, у асноўным – маршруткі. Таму часцей за ўсё на маршрутках», – дадае дзяўчына, якую мы сустрэлі на прыпынку.

«На маршрутках. Чаму? Хутка, зручна, прывык. З самага дзяцінства езджу на іх. І не трываю аўтобусы», – кажа хлопец.

Дырэктар Аршанскага аўтапарка №3 не пагаджаецца з тым, што праблема аўтобусаў і кіроўцаў уласцівая толькі Оршы.

«Такая сітуацыя ва ўсёй Беларусі. Пры чым тут маленькія заробкі? У Менску таксама не хапае кіроўцаў, у Віцебску не хапае кіроўцаў. У Менску заробкі значна вышэйшыя, чым нашы, але пытанне не ў заробках, а ў тым, што моладзь не хоча працаваць», – кажа дырэктар аўтапарка №3 Сяргей Мацкевіч.

Цяпер Аршанскаму аўтапарку патрэбныя дваццаць кіроўцаў. Амаль усе аўтобусныя маршруты – стратныя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках