26 красавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Кабанчук: Нам удалося знайсці аўтамабіль Красоўскага

15
Вадзім Кабанчук: Нам удалося знайсці аўтамабіль Красоўскага
ВАДЗІМ КАБАНЧУК

Як спрабавалі схаваць сляды забойства зніклых палітыкаў.

Экс-баец «эскадрону смерці» Юрый Гараўскі ў інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» раскрыў факты пра выкраданні і забойствы апанентаў рэжыму Лукашэнкі - Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і Анатоля Красоўскага.

У пачатку 2000-х арганізацыя «Край» праводзіла ўласнае расследаванне гэтай справы.

Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Вадзім Кабанчук у інтэрв'ю Charter97.org заявіў, што прызнанне экс-байца САХРу (СОБР) цалкам супадае з фактамі, якія ім удалося ўсталяваць.

- У свой час у адным з рэгіёнаў Беларусі на арганізацыю «Край» выйшаў чалавек, які служыў у САХР пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Паўлічэнкі. Ён фактычна распавёў нам тое ж самае, што мы чулі з вуснаў гэтага спецназаўца. Усю інфармацыю гэтаму чалавека перадаў непасрэдны ўдзельнік групы захопу, якая скрала Ганчара і Красоўскага.

Cам апавядальнік служыў у гэтай жа частцы пад Бягомлем. У размове з намі ён заявіў, што ў момант аперацыі знаходзіўся ў варце. Я не ведаю, наколькі гэта праўда, але ён сказаў, што чуў два прыглушаныя стрэлы. Думаю, што калі нават пісталет быў з глушыцелем, у цішыні лесу можна было пачуць прыглушаныя стрэлы. Але галоўнае не гэта.

Баец САХРу распавёў, што людзей на частку пад Бягомлем прывёз джып, іх там забілі, а машына была скінутая ў прыгатаваную яму. Затым аўто было знішчанае БТР-ам, проста спляжанае. Затым яму замаскіравалі пад паласу перашкод для салдатаў. Перашкода выглядала так: яма і над ім бервяно, па якім перамяшчаліся салдаты.

Калі ў нас з'явілася гэтая інфармацыя, то мы наважылі яе праверыць. З дапамогай таварышаў нам удалося набыць вельмі дакладны прыбор. Нешта накшталт мінашукальніка з асцылографам, якія дае дакладны адбітак контуру прадмета, які ты шукаеш пад зямлёй. Мы выязджалі некалькі разоў на гэтую частку пад Бягомлем, знайшлі гэтую паласу перашкод, знайшлі яму і прыборам знайшлі ўсталявалі контур аўтамабіля. У двух месцах мы пракапалі сапёрнымі рыдлёўкі ямкі і ўперліся ў метал. Не было сумневаў, што гэта аўтамабіль.

Разам з намі быў афіцэр КДБ па прозвішчы Угляніца. Гэты афіцэр КДБ быў сумленным чалавекам і калі яму паступіла інфармацыя аб Бягомлі, лесе і гэтак далей, ён проста сказаў: «Я хачу праверыць інфармацыю». Пасля гэтага ён сышоў з органаў, хоць займаў даволі высокую пасаду. Затым ён даў прэс-канферэнцыю і з'ехаў за мяжу.

Сённяшняе прызнанне байца САХРу цалкам пацвярджае наша расследаванне. Больш за тое, мы сабралі яшчэ больш інфармацыі. Да прыкладу - нам было нават вядома, якога колеру акумулятар у аўто Красоўскага. Паўлючэнка забараніў байцам нешта браць з аўтамабіля, але ім стала шкада выкідваць акумулятар і яны яго дасталі. Затым я размаўляў з жонкай Красоўскага і яна пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Калі ўсе факты пацвердзіліся, то я пачаў даваць інтэрв'ю прама на хаду аўтамабіля, разумеючы, што за намі будуць паляваць. Падчас размовы мне адключылі мабільную сувязь.

Пасля нашай прэс-канферэнцыі Лукашэнкі паслаў у лес экс-кіраўніка МУС Навумава з групай людзей без апазнавальных знакаў. Яны правялі імітацыю раскопак гэтай ямы. Безумоўна, нічога не знайшлі. Але нават падчас гэтай фальсіфікацыі журналіст выпадкова засняў паперу, якую ў руках трымалі гэтыя людзі. На ёй быў паказаны контур машыны і паказаныя ямы, якія мы пракапалі. Яны ведалі, што на гэтым месцы знаходзіцца аўтамабіль.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках