27 красавiка 2024, Субота, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-баец САХРа: Паўлічэнка даў $ 1000 за Ганчара і Красоўскага

21
Экс-баец САХРа: Паўлічэнка даў $ 1000 за Ганчара і Красоўскага

Усе загады «эскадрону смерці» аддаваліся ў вуснай форме.

У верасні 2019 года Юры Гараўскі звярнуўся ў расейскую рэдакцыю "Нямецкай хвалі", заявіўшы, што 20 гадоў таму ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах беларускіх апазіцыянераў – праціўнікаў Лукашэнкі.

Гараўскі сцвярджае, што ў 1999–2003 гадах быў байцом САХРа – спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Паводле словаў Гараўскага, на загад зверху разам з таварышамі на службе ён выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранку, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю.

Экс-баец САХРа раскрывае не толькі падрабязнасці здзяйснення злачынства, але і паказвае на ўдзел у гэтым найвышэйшых службовых асобаў Беларусі:

– Калі Вы выязджалі на захоп Ганчара і Красоўскага, Вы разумелі, хто гэтыя людзі?

– Не. Мы не ведалі. Я тады і прозвішча Ганчара не ведаў. Потым Паўлічэнка апавёў, што гэта быў Ганчар, а пра Красоўскага ён увогуле нічога не казаў. А дні праз тры Паўлічэнка прыехаў і кажа: "Вось вам, хлопцы, за Ганчара і Красоўскага". І дае нам кожнаму тысячу даляраў.

– Знікненне Ганчара і Красоўскага ў тыя дні было тэмай нумар адзін у Беларусі. Пра гэта паведамлялі ўсе СМІ. Вы разумелі, пра што гаворка?

– Мы разумелі. Але мы спакойна да гэтага ставіліся, таму што былі ўпэўненыя, што ніхто пра гэта не даведаецца, настолькі сінхронна мы спрацавалі, без сведак. Датычна Захаранкі сведкі былі, людзі маглі бачыць, хто куды каго саджаў. А датычна Ганчара і Красоўскага – гэта было амаль ноччу на пачатку дванаццатай, ніхто нічога не бачыў.

– У СМІ пісалі, што ў так званым "эскадроне смерці" людзі ідэйныя. Нібыта Паўлічэнка перад выкраданнямі зачытваў заданні ад імя Лукашэнкі, што выканаць такі загад – гэта вялікі гонар і г.д.

– Не было гэтага нічога. Усе загады аддаваліся ў вуснай форме. Такое паняцце, як загад, надрукаваны такога дня, – гэта міф.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках