Дзякуючы падтрымцы Еўракамісіі ў Еўропе сталі вырабляць больш мёду
8- 23.12.2019, 21:56
- 9,216
Еўразвяз займае другое месца ў свеце па вытворчасці мёду.
У ЕЗ сталі вырабляць на 16% больш мёду, чым у 2014 годзе, паведамляецца ў дакладзе Еўракамісіі. Гэта звязана з падтрымкай пчаляроў, у тым ліку ў рамках агульнаеўрапейскай праграмы развіцця сельскай гаспадаркі, піша euro-pulse.ru.
Сёння Еўразвяз вырабляе 280 тон мёду ў год і займае другое месца ў свеце па гэтым паказчыку пасля Кітая (дзе вырабляецца 550 тон у год).
За апошнія 3 гады Еўразвяз выдзеліў 36 мільёнаў еўраў на падтрымку пчалярства, а краіны-сябры падвоілі гэтую суму. Дзякуючы гэтай падтрымцы пчальніка атрымалі новае абсталяванне, былі створаны новыя аб'яднанні пчаляроў, сябры якіх абменьваюцца досведам, праводзяць курсы для пачаткоўцаў пчаляроў і бароняць свае інтарэсы. Акрамя таго, блізу 7% бюджэту было накіравана на вывучэнне пчол.
У 2020-2022 гадах падтрымку плануюць павялічыць на 10%, прычым асаблівую ўвагу нададуць даследаванням і стварэнню лепшых умоў для жыцця пчол.
Сёлета жыхары Еўразвязу выступілі з грамадзянскай ініцыятывай «Ратуйце пчол!». Галоўнае патрабаванне заключалася ў тым, каб развіццё сельскай гаспадаркі не наносіла шкоду біяразнастайнасці, у тым ліку пчолам. Сярод захадаў - зніжэнне выкарыстання пестыцыдаў, пасадка кветак у гарадах, больш пільны кантроль сцёкавых вод. Гэтыя патрабаванні цяпер улічваюцца ў новых нормах і праграмах развіцця сельскай гаспадаркі ў ЕЗ.