Баевікі «ЛНР» перадалі Украіне 25 чалавек: Спіс вызваленых
1- 29.12.2019, 14:28
- 11,478
Былых палонных даставяць у Краматорск Данецкай вобласці.
Баевікі "ЛНР" 29 снежня каля пункта пропуску "Маёрскае" ў Данецкай вобласці перадалі ўкраінскаму боку 25 чалавек. Гэта вынікае з трансляцыі Офіса прэзідэнта Украіны ў Facebook, паведамляе gordonua.com.
Пасля гэтага Украіне павінны перадаць людзей баевікі "ДНР".
Перададзеных украінцаў даставяць у Краматорск Данецкай вобласці, а адтуль яны прыбудуць у кіеўскі аэрапорт Барыспаль.
Украінская амбудсвумэн Людміла Дзянісава паведамляла, што ва Украіну ў выніку гэтага абмену павінны вярнуцца блізу 80 грамадзянаў. Яна пацвердзіла ў Facebook, што першыя ўкраінцы са спісаў на абмен ужо вызваленыя.
"Вызваленыя чатыры вайскоўцы, якія знаходзіліся доўгі час у палоне на часова акупаванай частцы Данбаса – Сяргей Іванчук, Юры Еўтушок, Іван Дзееў, Раман Фурсаў. Усе яны знаходзяцца ў бяспецы на падкантрольнай ураду Украіны тэрыторыі", – напісала амбудсвумэн.
"РБК Украіна" апублікавала першы спіс 21 вызваленага ўкраінца.
Эдзік Алаян
Мікалай Ульянаў
Вароніна
Таццяна Гарбуліч
Уладзімір Данільчанка
Юры Еўтушок
Валянціна Яроменка
Сяргей Іванчук
Раман Каргішка
Уладзімір Давацкі
Алег Катышаў
Настасся Мухіна
Дзяніс Алейнік
Аляксандр Павукоў
Міхаіл Сікацкі
Валерый Сямёнаў
Анатоль Семярэнка
Алена Сарокіна
Валерый Тарасюк
Юрый Кучын
Раман Курсаў
"Громадське радіо" апублікавала ў Twitter фота ўладальніцы заакрамы ў Першамайску Луганскай вобласці Алены Сарокінай. Яна выйшла ў куртцы з надпісам "Мая краіна – Украіна".
Абмен праходзіць 29 снежня ў кантрольным пункце ўезду / выезду "Маёрскае" ў Данецкай вобласці.
Як заявіла "амбудсвумэн ДНР" Дар'я Марозава расейскім СМІ, украінскаму боку гатовыя аддаць 55 чалавек, Кіеў перадасць 87.
Пасля сустрэчы "Нармандскай чацвёркі" ў Парыжы 9 снежня стала вядома, што Украіна і АРДЛА да канца года могуць правесці абмен утрыманымі асобамі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў абмен 29 снежня.