26 красавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы з Беларусі заклікалі назаўжды зрабіць 31 снежня непрацоўным днём

23
Навукоўцы з Беларусі заклікалі назаўжды зрабіць 31 снежня непрацоўным днём

Адпачынак - гэта перспектыва для паспяховай працы чалавека.

Беларускія навукоўцы сталі на абарону 31 снежня як выхаднога дня. Пра гэта гаварылі ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стратэгія развіцця эканомікі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы», піша «Мінск-Навіны».

«Швэды правялі даследаванне і высветлілі: чалавек не можа працаваць інтэнсіўна больш як 6,5 гадзін. Потым ён стамляецца, страчвае ўвагу. Трэба даваць людзям час для аднаўлення душэўных і фізічных сіл.

Цяпер кажуць пра скарочаны працоўны тыдзень. Ён дае магчымасць захаваць рэсурс чалавека. Адпачынак - гэта перспектыва таго, што пасля размовы з дзецьмі, блізкімі ў чалавека з'явяцца рэсурсы і крэатыўныя ідэі. Таму, калі разглядаюць пытанне, рабіць 31 снежня выхадным днём ці не, я прапаную рабіць», - сказаў Валерый Бельскі, доктар эканамічных навук, дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

Рэч у тым, што раней 31 снежня беларусы адпачывалі, але часта гэта адбывалася выпадкова. У 2016-м і 2017-м апошні ў годзе дзень прыпаў на суботу і нядзелю адпаведна. У 2018 годзе 31 снежня (трапіў на панядзелак) зноў стаў выхадным: людзі загадзя адпрацавалі яго ў суботу, 29 снежня.

Але ў 2019 годзе ўсё змянілася: у кастрычніку ўлады прынялі пастанову, якая зацвердзіла графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Так ужо выйшла, што за 31 снежня (аўторак) захаваўся статус працоўнага дня. Людзі запратэставалі - і склалі электронную петыцыю, запатрабаваўшы раз і назаўсёды зрабіць 31 снежня (а заадно і 2 студзеня) днямі для адпачынку. Цяпер яе падпісалі ўжо амаль 16 тысяч чалавек!

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках