26 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас наконт прапановы зрабіць 31-га выходным: Урад разгледзеў, але не падтрымаў

54
Румас наконт прапановы зрабіць 31-га выходным: Урад разгледзеў, але не падтрымаў

Прэм'ер спаслаўся на «жаданне працоўных калектываў» павіншаваць у гэты дзень калегаў з Новым годам.

31 снежня беларусы будуць працаваць. Прапанову зрабіць гэты дзень выходным ва ўрадзе разгледзелі, але не падтрымалі. Пра гэта расказаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, паведамляе tut.by.

– Урад не падтрымлівае вызначэнне 31 снежня выходным у сілу рознага шэрагу прычынаў – вытворчых і недзе асабістых, – расказаў прэм'ер. – Я не ведаю, як у вашых калектывах, але большасць апытаных калектываў не хацелі пазбаўляцца працоўнага дня 31-га снежня для таго, каб мець магчымасць павіншаваць сваіх калегаў з надыходным Новым годам.

З 2 студзеня, паводле словаў Румаса, сітуацыя іншая.

– Мы ўсё роўна адпачываем, як правіла, толькі потым даводзіцца гэты дзень адпрацаваць. Таму ўчора ўрад унёс у адміністрацыю Лукашэнкі праект указа ў гэтым пытанні.

Зімовыя святы сёлета не песцяць беларусаў вялікай колькасцю дадатковых выходных дзён. Адпачываць мы будзем 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай у суботу 4 студзеня), 6 студзеня (з адпрацоўкай у суботу 11 студзеня) і 7 студзеня.

Раней у інтэрнэце з'явілася петыцыя зрабіць выходным апошні дзень года (яе падпісалі больш за 15,7 тысячы чалавек).

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках