23 студзеня 2020, Чацвер, 10:24
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Грэта Тунбэрг на паўмільённым мітынгу: Мы стаміліся чакаць

15
Грэта Тунбэрг на паўмільённым мітынгу: Мы стаміліся чакаць
ФОТА: ЕРА

Швэдская экаактывістка падтрымала марш у Мадрыдзе.

Эка-актывістка Грэта Тунбэрг, якая праславілася сваім эмацыйным выступам у ААН у верасні-2019, заявіла актывістам на перамовах у ААН аб клімаце ў Мадрыдзе, што глабальная хваля школьных страйкаў за клімат у мінулым годзе "нічога не дасягнула", бо выкіды парніковых газаў далей растуць.

Пра гэта піша "Новое время" са спасылкай на гішпанскае выданне "El Pais". "Калі паглядзець з пэўнай пункту гледжання, мы нічога не дамагліся", - прызналася Тунбэрг. Швэдская актывістка адзначыла, што да руху супраць змены клімату падпісалася вялікая колькасць людзей, аднак гэтага ўсё яшчэ недастаткова для змены экалагічнай сітуацыі. "Мы не можам так працягваць; недапушчальна, каб дзеці прапускалі школу, і мы не хочам працягваць гэта рабіць - нам бы хацелася, каб некаторыя людзі, якія знаходзяцца ва ўладзе, прынялі захады. Людзі пакутуюць і паміраюць сёння. Мы не можам больш чакаць", - заявіла актывістка.