26 красавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя за незалежнасць прадоўжыцца сёння, а 12:00, на Кастрычніцкай плошчы

44
Акцыя за незалежнасць прадоўжыцца сёння, а 12:00, на Кастрычніцкай плошчы
Фото: «Наша Ніва»

За пратэстамі ў Беларусі назірае ўвесь свет.

Учора ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць так званай інтэграцыі Беларусі і Расеі. Акцыя доўжылася блізу пяці гадзін і сабрала тысячы ўдзельнікаў. Пратэст пачаўся на Кастрычніцкай плошчы, затым удзельнікі акцыі накіраваліся на плошчу Незалежнасці, дзе прайшла імправізаваная малітва каля Чырвонага касцёла. Затым калона рушыла на плошчу Свабоды, дзе ўдзельнікі мітынгу запатрабавалі вызвалення палітвязняў. Калона вярнулася на Кастрычніцкую плошчу, дзе кожны ахвочы мог выступіць у «свабодны мікрафон». Акцыя прадоўжылася каля помніка Янку Купалу, дзе беларусы чыталі вершы класіка нашай літаратуры. Закончыўся мітынг на плошчы Якуба Коласа, дзе пратэстоўцы выканалі гімн БНР і «Магутны Божа».

Пра акцыю за незалежнасць у цэнтры Мінска напісалі вядучыя сусветныя СМІ. За пратэстамі ў Беларусі назірае ўвесь свет.

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі заклікаў заўтра ў Менску а 12:00 на Кастрычніцкай плошчы працягнуць акцыю пратэсту супраць так званай інтэграцыі Беларусі і Расеі:

«Дарагія сябры, акцыя атрымалася. Мы цэлы светавы дзень трымалі інфармацыйную позву і вядучыя сайты. Што там рабілі за зачыненымі дзвярыма - мы не ведаем. Але мы паказалі, што беларусы гатовыя абараняць сваю радзіму. Заўтра а 12:00, на плошчы Каліноўскага. Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках