23 красавiка 2024, aўторак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: Трэба ўзнімаць усю Беларусь

3
Вячаслаў Сіўчык: Трэба ўзнімаць усю Беларусь
ФОТА: "Радыё Свабода"

Мы маем магчымасць для мірнага пратэсту.

Падчас акцыі за незалежнасць выступіў лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Ён заявіў, што «два страшныя чалавекі Пуцін і Лукашэнка ладзяцца вызначаць лёс Беларусі, хоць не маюць на гэта ніякага права». Апазіцыйны палітык нагадаў пра войны, якія Расея распачала ў Грузіі і Украіне.

«Цяпер Пуцін хоча, каб у Беларусі яго ненавідзелі таксама, бо краіну мы не здамо. Заўтра апоўдні прыходзьце, прыводзьце сваіх родзічаў, сяброў і знаёмых. Гэта не проста эпізод у жыцці нацыі, магчыма, за гэтыя інтэграцыйныя карты нам давядзецца расплачвацца жыццямі. Саюз з Расеяй - гэта вайна. Таму пакуль мы маем магчымасць для мірнага пратэсту - прыходзьце заўтра і рыхтуйцеся да барацьбы. Трэба ўзнімаць усю Беларусь», - сказаў Сіўчык.

Нагадаем, сёння ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць так званай інтэграцыі. Мітынг доўжыўся пяць гадзін і сабраў тысячы ўдзельнікаў. Арганізатары акцыі заявілі, што пратэст працягнецца 8 снежня а 12:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках