Намесніка старшыні «Яблоко» Льва Шлосберга прысудзілі да 11 гадоў калоніі
4- 17.08.2026, 16:34
- 1,696
За «дыскрэдытацыю» Узброеных Сіл РФ і «фэйкі».
Пскоўскі гарадскі суд прысудзіў намесніка старшыні расійскай партыі «Яблоко» Льва Шлосберга да 11 гадоў і аднаго месяца калоніі.
У панядзелак, 17 жніўня, суддзя Вікторыя Малямова прызнала палітыка вінаватым у паўторнай «дыскрэдытацыі» Узброеных Сіл РФ і «фэйках» пра поўнамаштабную вайну Расіі супраць Украіны.
Рашэнне Пскоўскага гарадскога суда будзе абскарджана, паведаміла прэс-служба «Яблоко» ў Telegram.
Суд у Пскове разглядае справу Шлосберга з 22 чэрвеня.