26 красавiка 2024, Пятніца, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнік маршу ў Менску пра Лукашэнку: Час узяцца за яго сур'ёзна

11
Удзельнік маршу ў Менску пра Лукашэнку: Час узяцца за яго сур'ёзна
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Пенсіянер выказаў сваё «фе» дыктатару.

8 снежня ў Менску прайшла масавая акцыі за незалежнасць Беларусі. Мітынг і шэсце да амбасады РФ доўжыліся 5 гадзінаў і сабралі тысячы чалавек.

Адзін з удзельнікаў акцыі, мужчына пенсійнага веку, апавёў, чаму ён прыйшоў на мітынг і марш:

«Вельмі-вельмі надакучыла жыць у краіне, дзе кіруе неадэкватны, нелегітымны "прэзідэнт". Давёў да маразму ўсё – а цяпер хоча прадаць Беларусь Расеі. Таму я прыйшоў сюды, каб выказаць сваё "фе" ўсёй ягонай "палітыцы". Правакацыі, шантаж, крадзеж, гвалт, суцэльная карупцыя – чаго толькі не робіцца ў гэтай краіне пры Лукашэнку! Дурдом, самы сапраўдны.

І час нам, беларусам, узяцца за гэтую справу вельмі сур'ёзна і змяніць усё да лепшага».

Арганізатары акцыі заклікалі людзей выйсці 20 снежня, а 18-й на Кастрычніцкую плошчу Менску, калі будуць праходзіць новыя перамовы паміж Пуціным і Лукашэнкам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках