27 красавiка 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Войніч: Здаецца, мода на свабоду вяртаецца

12
Андрэй Войніч: Здаецца, мода на свабоду вяртаецца
Андрэй Войніч

Галоўнае – не выпусціць магчымасці.

«Тэма выходных – пратэсты ў Менску. Падзялюся і я ўражаннямі», – піша для Charter97.org блогер Андрэй Войніч.

«Шмат новых асобаў. Студэнты, маладыя пары. Хтосьці з маленькімі дзецьмі на плячах, хтосьці трымае за руку дзяцей старэйшых. Здзіўленне на тварах, калі журналісты і некаторыя палітыкі пыталіся: "А вы не баіцеся?" Усмешкі, братанні з незнаёмымі ўдзельнікамі пратэстаў.

Успамінаю акцыі пратэсту канца 90-х: на іх хадзілі, таму што гэта было модна, крута. На іх шукалі аднадумцаў і новых сяброў. У шэрым Менску, што паступова скочваўся ў змрок саўковай дыктатуры, вуліца была той аддушынай, якая дазваляла адчуць сябе свабодным чалавекам. Падобна на тое, мода на свабоду вяртаецца.

Са мной у калоне побач ішла маладая дзяўчына, гадоў 16. Разгаварыліся, апынулася, што яна першы раз прыйшла на такое мерапрыемства, а ўвогуле яна – школьніца, выпускны клас. Чаму надумала прыйсці? Таму што калі нічога не зменіцца, то наперадзе – усё той жа саўкова-калгасны тухляк і змрок. Перспектываў яна не бачыць увогуле пасля школы, а калі яшчэ і з Расеяй далей аб'яднаемся, то ў дадатак да ўсяго – яшчэ і новая жалезная заслона на даляглядзе маячыць.

З'язджаць яна не хоча з Беларусі, нікуды, хоча жыць тут, завесці сям'ю, працаваць... Але як тут жыць далей? Таму і выйшла.

Калі нават яны разумеюць, што мы ўжо на мяжы, то значыць мы на парозе развязкі і вельмі хутка ўсё зменіцца. Галоўнае – не прапусціць магчымасці, не адкладваць перамены на заўтра. Ведаю дакладна – гэтыя людзі трываць Лукашэнку і ягоную дурасць больш не будуць».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках