26 красавiка 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчык Еўрапарламенту аб Беларусі - удзельнікам акцый у Менску: Сябры, трымайцеся!

2
Спецдакладчык Еўрапарламенту аб Беларусі - удзельнікам акцый у Менску: Сябры, трымайцеся!
ПЯТРАС АЎШТРАВІЧУС

Пятрас Аўштравічус падтрымаў пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй.

Спецдакладчык Еўрапарламенту аб Беларусі Петрас Аўштравічус падчас паседжання ў Тбілісі парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства Еўранэст у відэакаментары падтрымаў пратэсты ў Беларусі супраць інтэграцыі з Расеяй, паведамляе bchd.info.

"Дарагія сябры, беларусы. Мы з захапленнем назіраем за тым, што адбываецца ў Менску. За тымі, хто выйшаў са сцягамі супраць той інтэграцыі, якую прасоўваюць Пуцін і Лукашэнка.

Людзі павінны выбіраць будучыню сваёй краіны. Мы будзем заўсёды з вамі. Мы разумеем тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. І нам не ўсё адно, што адбываецца ў Беларусі. Мы хочам, каб Беларусь была незалежнай, дэмакратычнай і супрацоўнічала з суседзямі", - адзначыў палітык.

Еўрадэпутат заклікаў не страчваць веры і трымацца.

"Сябры, трымайцеся!” - заявіў Петрас Аўштравічус.

Датычна нядаўняй парламенцкай кампаніі, палітык заявіў, што не бачыць у ёй прыкмет "выбараў". На ягоную думку, Лукашэнка проста прасоваў сваіх кандыдатаў.

"Паколькі не было "выбараў", таму прызнаваць "абраных" з дапамогай гэтых працэдур немагчыма. Таму я спадзяюся, што Еўрапарламент не зменіць сваю пазіцыю, і мы будзем падтрымліваць і надалей стасункі з дэмакратычнай апазіцыяй", - падкрэсліў еўрадэпутат.

Нагадаем, што 7 і 8 снежня ў Менску прайшлі масавыя акцыі за незалежнасць Беларусі. Мітынгі і шэсці кожны дзень трывалі па 5 гадзін і сабралі тысячы чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках