26 красавiка 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты паказалі аўтамабілі, на якіх сусветныя лідары прыбылі ў Елісейскі палац

20
Журналісты паказалі аўтамабілі, на якіх сусветныя лідары прыбылі ў Елісейскі палац

Зяленскі на Renault, Пуцін на Aurus.

Журналісты паказалі фота аўтамабіляў, на якіх лідары краін нармандскай чацвёркі прыбылі ў Елісейскі палац для правядзення перамоў.

Згодна з апублікаванаму расейскім выданнем Дождь фота, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў на сустрэчу на аўтамабілі Renault, тады як прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - на сваім службовым аўтамабілі Aurus Senat S600, вырабленым у Маскве.

У той жа час канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель прыбыла на аўтамабілі маркі Mercedes-Benz.

Увечары ў панядзелак, 9 снежня, у Парыжы пачалася сустрэча лідараў нармандскай чацвёркі - Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі.

Сустрэчы лідараў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі папярэднічалі двухбаковыя перамовы Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Сёння таксама запланаваная двухбаковая сустрэча Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Паводле вынікаў нармандскага саміта плануюць прыняць сумеснае камюніке. Яго максімальна асцярожны варыянт раней узгаднілі дарадцы лідараў чатырох краін.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках