20 сакавiка 2019, Серада, 7:02
Выклік для кожнага
Рубрыкі

Відэафакт: Берасцейцы з дзецьмі праводзяць шэсце па горадзе

5

Акцыі супраць акумулятарнага завода набываюць новы фармат.

У Берасці 10 лютага адбылося традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Са звестак праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на яго выйшлі блізу 200 чалавек, паведамляе «Брестская газета».

Упершыню за год пратэсту пасля кармлення галубоў людзі не разышліся па дамах, а прайшлі па вуліцы Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь», дзе нейкі час слухалі выступ вулічнага музыкі. Потым на просьбу тых, хто сабраўся ён уключыў кавер на песню «Жыць», які ўважаецца за гімн пратэстнага руху.

Нагадаем, 4 сакавіка 2018 гадоў у Берасці ўпершыню адбылося кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва завода.

З тых часоў такія маўклівыя акцыі праходзяць на плошчы Леніна кожную нядзелю. У розны час на іх прыходзіла ад 20 да больш як 250 чалавек.

Нягледзячы на шматлікія заяўкі на правядзенне мітынгаў, пікетаў і дэманстрацый берасцейцам і жыхарам раёна дазволілі сабрацца і пратэставаць толькі аднойчы - мітынг «Берасцейкі супраць свінцу» прайшоў 29 красавіка ў парку ваяроў-інтэрнацыяналістаў і сабраў блізу 2 000 чалавек.

Штотыднёвыя акцыі кармлення галубоў праходзяць пад пільнай увагай міліцыі. Неаднаразова іх удзельнікаў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Даходзіла і да ўмяшання АМАПу.