26 красавiка 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі падаў пазоў да Раскамнагляду праз блакаванне

Хадаркоўскі падаў пазоў да Раскамнагляду праз блакаванне
ФОТА: EPA/UPG

Грамадскі дзеяч падаў пазоў у сувязі з блакаваннем дамена, які належыць яго праекту «МБХ медиа».

У пазове, накіраваным у Таганскі раённы суд Масквы, Хадаркоўскі ўказаў, што з сайта mbk.media ўся забароненая пракуратурай інфармацыя была выдаленая яшчэ 18 кастрычніка 2018 года, паведамляе «Голас Амерыкі».

Міхаіл Хадаркоўскі падаў пазоў да Раскамнагляду праз блакаванне дамена mbk.news, паведаміў ягоны адвакат Сяргей Бадамшын.

Сайт mbk.news быў заблакаваны 6 снежня 2018 года без тлумачэння прычын.

Праз два месяцы Бадамшын атрымаў афіцыйны адказ Раскамнагляду на запыт пра прычыны блакавання. У ім сцвярджалася, што сайт з'яўляецца «люстэркам» рэсурсу, «Адкрытая Расея», што распаўсюджвае матэрыялы арганізацыі, прызнанай у Расеі «непажаданай». Пры гэтым «люстэркам» якога менавіта рэсурсу з'яўляецца сайт, у ведамстве не ўдакладнілі. Пазней стала вядома, што гаворка ідзе пра mbk.media.

У пазове, накіраваным у Таганскі раённы суд Масквы, Хадаркоўскі паказаў, што з сайта mbk.media ўся забароненая пракуратурай інфармацыя была выдаленая яшчэ 18 кастрычніка 2018 года, у сувязі з чым у канцы снежня таго ж года доступ да сайта быў адноўлены без абмежаванняў. У сваю чаргу сайт mbk.news быў запушчаны 1 лістапада 2018 года, ён не з'яўляецца падобным да заблакаваных сайтаў, не ўтрымлівае скапіяваных з іх тэкстаў, напаўняецца з даты запуску, і пры гэтым «размешчаныя на ім матэрыялы не дублююцца на іншых рэсурсах». Зыходзячы з гэтага Хадаркоўскі называе блакаванне mbk. news «незаконным і неабгрунтаваным».

У дакуменце таксама адзначаецца, што cайт не пашырае матэрыялы «Адкрытай Расеі» і з'яўляецца асабістым інтэрнэт-рэсурсам Хадаркоўскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках