26 красавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугоршчына выставіла на аўкцыён 19 савецкіх знішчальнікаў МіГ-29

8
Вугоршчына выставіла на аўкцыён 19 савецкіх знішчальнікаў МіГ-29
МІГ-29
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Стартавы кошт лота - $10 мільёнаў.

Міністэрства абароны Вугоршчыны выставіла на продаж знятыя з узбраення знішчальнікі МіГ-29. Пра гэта піша РБК са спасылкай на Jane's.

У адзін лот увайшлі 19 знішчальнікаў. Як піша выданне, некаторыя з іх непрыдатныя для палётаў або часткова разабраны на запчасткі. Стартавы кошт лота - $10 млн, угода павінна быць адобраная расейскімі ўладамі. Цяпер кошт аднаго МіГ-29 у сярэднім складае $25 млн у залежнасці ад мадыфікацыі і камплектацыі.

Серыйная вытворчасць МіГ-29 пачалася ў СССР у 1980-х гадах, ён стаў асноўным знішчальнікам ВПС. У 1993 годзе Расея паставіла Вугоршчыне амаль тры дзясяткі МіГ-29 за кошт выплаты часткі запазычанасці СССР, у двухтысячных. Пасля ўступлення ў NATO Будапешт пачаў замяняць знішчальнікі. У 2017 годзе Вугоршчына ўпершыню пачала выстаўляць на продаж спісаныя МіГ-29.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках