29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся ўжо другі атрад «Юнарміі» РФ, якую блаславіў Пуцін

51
У Беларусі з'явіўся ўжо другі атрад «Юнарміі» РФ, якую блаславіў Пуцін
фото с сайта yunarmy.ru

Пры клятве вернасці арганізацыі прысутнічаў пасол РФ у Беларусі Бабіч.

Дваццаць восем дзяцей расейскіх дыпламатычных работнікаў, а таксама расейскіх замежных устаноў у Беларусі 11 лютага ўзялі клятву вернасці арганізацыі «Юнармія». Мерапрыемства праходзіла ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Прысутнічаў пры клятве амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, пра гэта паведамляе сайт «Юнарміі».

Новы атрад атрымаў назву «Гвардзеец» імя героя СССР Андрэя Мельнікава. Гэта ураджэнец Магілёва, які загінуў 20-гадовым юнаком у Афганістане ў 1988 годзе падчас аперацыі «Магістраль». Прысутнічаў на менскім мерапрыемстве і начальнік галоўнага штаба «Юнарміі», лётчык-касманаўт Раман Раманенка.

«Юнармейцы чарговым разам даказваюць, што для іх не існуе ніякіх межаў і адлегласцяў. Нават удалечыні ад дома яны аб'ядноўваюцца, маюць зносіны і падтрымліваюць адзін аднаго. Гэта і ёсць патрыятызм і грамадзянскасць, сапраўдная любоў да сваёй Радзімы. Да таго ж у іх ёсць добры прыклад у асобе бацькоў, якія прысвячаюць сваё жыццё дыпламатычнаму служэнню і абароне сваёй Айчыны», - падкрэсліў Раман Раманенка.

Міхаіл Бабіч адзначыў наступнае: «Мы будзем разам спазнаваць гісторыю Беларусі, нашу сумесную гісторыю двух народаў, як разам мы абаранялі нашу Радзіму, як разам мы пераадольвалі ўсе нягоды і стваралі прыгожую вялікую краіну».

Гэта ўжо не першы атрад «Юнарміі» ў Беларусі. Яшчэ ў пачатку лістапада дзеці вайскоўцаў расейскай вайсковай часці ў Ганцавічах прымалі аналагічную клятву.

Гэты атрад мае імя героя Расеі Рамана Філіпава, лётчыка, які летась загінуў у Сірыі. На гэты момант у атрадзе 45 чалавек.

Рух «Юнармія» з'явіўся ў Расеі ў 2016 годзе. Яго мэта - «патрыятычнае выхаванне расейцаў ва ўзросце ад 8 гадоў».

Ініцыятарам стварэння «Юнарміі» быў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, а падтрымаў ініцыятыву асабіста Уладзімір Пуцін. На сёння ў складзе «Юнарміі» налічваецца больш за 200 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках