26 красавiка 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі дырэктара завода «Аптрон»

41
У Менску затрымалі дырэктара завода «Аптрон»
ФОТА: TUT.BY

Яму інкрымінуюць хабар 23 тысячы даляраў.

У Менску на месцы злачынства пры атрыманні хабару затрыманы генеральны дырэктар ААТ «Прыборабудаўнічы завод «Аптрон». Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на МУС.

Кіраўніка затрымалі ў сераду, 13 лютага, супрацоўнікі ўправы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама. Сума незаконнага грашовага ўзнагароджання склала 23 100 даляраў ЗША. Паводле аператыўнай інфармацыі, гэта толькі пятая частка сумы, якую патрабаваў кіраўнік выключна ў замежнай валюце.

Затрыманы атрымаў грошы ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі за спрыяльнае развязанне пытання аб выдачы дакументаў на набыццё нерухомасці завода. Таксама былі дадзеныя ўказанні падначаленым работнікам заводу аб здзяйсненні дзеянняў у інтарэсах камерсанта, звязаных з наступным вызваленнем ад выплаты ПДВ у суме 380 тысяч беларускіх рублёў адпаведна з названай угодай.

Цяпер матэрыялы праверкі перададзеныя ва ўправу Следчага камітэта горада Менску для развязання пытання пра распачынанне крымінальнай справы на падставе ч.3 арт.430 КК Рэспублікі Беларусь (Атрыманне хабару ў асабліва значнай суме).

Санкцыя ўказанага артыкула паводле гэтага карупцыйнага злачынства прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках