18 траўня 2024, Субота, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Брытаніі адхіліў план Мэй аб стратэгіі перамоў з ЕЗ аб Brexit

Парламент Брытаніі адхіліў план Мэй аб стратэгіі перамоў з ЕЗ аб Brexit

Супраць прапановы прэм’ер-міністаркі выступілі 303 парламентарыі.

Палата абшчын брытанскага парламента 14 лютага не падтрымала стратэгію прэм'ер-міністаркі краіны Тэрэзы Мэй, якая тычыцца далейшых перамоў з Еўразвязам аб парадку Brexit. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Супраць прапановы Мэй выступілі 303 парламентарыі, за - 258.

Прапанаваны дэпутатам законапраект павінен быў зацвердзіць мандат Мэй на далейшыя перамовы з Еўразвязам, а таксама выключыць магчымасць нерэгуляванага выхаду Злучанага Каралеўства з ЕЗ.

Выданне адзначае, што нягледзячы на тое, што галасаванне насіла тэхнічны характар, яно можа адбіцца на перамовах з Брусэлем - цяпер брытанскай прэм'ерцы будзе ўсё больш складана давесці, што ейную стратэгію падтрымліваюць у парламенце.

The Guardian піша, што пры галасаванні ўстрымаліся «самыя жорсткія» еўраскептыкі з Кансэрватыўнай партыі, якую ўзначальвае Мэй. Яны выступаюць супраць таго, што ўрад выключае сцэнар выхаду з Еўразвязу без угоды з Брусэлем.

23 чэрвеня 2016 года прайшоў рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ. Паводле яго вынікаў, 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад краіны са звязу, 48,1% - хацелі застацца ў ЕЗ. Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выключала імавернасць правядзення другога рэферэндуму аб Brexit.

22 лістапада 2018 года ЕЗ і Вялікабрытанія на ўзроўні перамоў узгаднілі 26-старонкавую дэкларацыю аб будучых дачыненнях.

25 лістапада лідары ЕЗ падтрымалі пагадненне аб Brexit. Пагадненне павінен ухваліць парламент Вялікабрытаніі, Еўрапарламент і парламенты ўсіх дзяржаў-чальцоў ЕЗ.

15 студзеня 2019 года дэпутаты парламента Вялікабрытаніі не падтрымалі пагадненне ўраду аб выхадзе з ЕЗ. Адмова парламента павысіла імавернасць варыянту Brexit паводле схемы no deal, гэта значыць пры няўзгодненасці аспектаў выхаду стораны проста расстаюцца і будуць разглядаць усе пытанні па меры іх узнікнення.

Парламент Вялікабрытаніі 29 студзеня выключыў магчымасць правядзення Brexit без пагаднення з Еўразвязам.

Перамоўшчык ад ЕЗ у пытанні Brexit Мішэль Барн’е заявіў 4 лютага, што новых перамоў аб выхадзе Вялікабрытаніі быць не можа.

Выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ запланаваны на 29 сакавіка 2019 года а 23.00 паводле лонданскага часу (30 сакавіка а 2.00 паводле Менску).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках