18 траўня 2024, Субота, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Bell: Выбар расейскіх банкаў для ўвядзення санкцый даручаць Трампу

1
The Bell: Выбар расейскіх банкаў для ўвядзення санкцый даручаць Трампу

Новая прапанова Сэната ЗША пра антырасейскія санкцыі больш жорсткая.

Сэнат прапанаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу выбраць расейскія банкі для ўвядзення санкцый. Пра гэта піша The Bell са спасылкай на поўны тэкст дакумента, які 13 лютага ўнеслі ў Кангрэс сэнатары Ліндсі Грэм і Робэрт Менэндэс (пераклад - "Радыё Свабода").

З новай рэдакцыі законапраекта пад назвай "У абарону бяспекі ЗША ад акту агрэсіі Крамля" прыбралі пералік з васьмі расейскіх дзяржаўных банкаў, якія прапаноўвалася ўнесці ў санкцыйных спіс. Раней у гэтым спісе былі ВТБ, Ашчадбанк, Знешэканомбанк, Газпрамбанк, Банк Масквы, Рассельгасбанк і Прамсувязьбанк. Акрамя таго, новыя санкцыі прапануецца ўвесці толькі супраць расейскіх дзяржбанкаў, якія, на думку Вашынгтона, спрыялі ўмяшанню Крамля ў дэмакратычныя працэсы ў іншых краінах.

Летась Грэм і Менэндэс ужо прапаноўвалі ўвесці санкцыі ў дачыненні да Масквы. Законапраект прадугледжваў абмежаванні на куплю расейскай дзяржаўнай завінавачанасці, а таксама блакаванне рахункаў расейскіх дзяржбанкаў у ЗША. Аднак дакумент не быў прыняты.

Новая прапанова сэнатараў з'яўляецца больш жорсткай. Яна мае на мэце санкцыі супраць інвестыцый у расейскія праекты вытворчасці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Таксама яна робіць больш жорсткімі абмежаванні на інвестыцыі ў новыя выпускі расейскіх дзяржаўных аблігацый: прэзідэнту адводзіцца 60 дзён пасля прыняцця закона на ўвядзенне гэтых санкцый, а сама забарона павінна ўвайсці ў дзеянне праз 90 дзён.

Дакумент таксама прапануе ўвесці персанальныя абмежаванні ў дачыненні да асоб, якія спрыяюць нелегальным і карупцыйным дзеянням у інтарэсах Уладзіміра Пуціна.

Акрамя гэтага законапраект прадугледжвае ўвядзенне санкцый ЗША ў дачыненні да 24 супрацоўнікаў Федэральнай службы бяспекі Расеі ў сувязі з захопам расейскімі памежнікамі ўкраінскіх караблёў ля берагоў анэксаванага Крыму. У выпадку новага парушэння Расеяй свабоды навігацыі ў Керчанскай пратоцы аўтары паправак прапанавалі ўвесці санкцыі супраць расейскіх суднабудаўнікоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках