18 траўня 2024, Субота, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія следчыя прыбылі ў Балгарыю паводле справы Скрыпалёў

Брытанскія следчыя прыбылі ў Балгарыю паводле справы Скрыпалёў
АРХІЎНЫЯ ФОТА DPA/AP

Следчыя правяраюць сувязь паміж атручваннем Скрапалёў і замаху на мясцовага прадпрымальніка.

Група брытанскіх следчых прыбыла ў Балгарыю для таго, каб высветліць, ці ёсць сувязь паміж атручваннем былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля, а таксама ягонай дачкі і атручваннем балгарскага бізнэсоўца Еміліяна Гебрэва, паведамляе The Guardian (пераклад - «Зеркало недели»).

«Тут знаходзіцца брытанская каманда. Яны супольна праводзяць расследаванне з балгарскімі праваахоўнымі органамі», - распавёў у інтэрв'ю выданню прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў.

З ягоных слоў, калі ў расследаванні атручвання Гебрэва ўсплыло слова «Навічок», нервова-паралітычнае рэчыва, якім атруцілі Скрыпалёў, то балгарскі бок адразу звярнуўся да калег з Брытаніі. Як распавёў Барысаў, гэта адбылося «некалькі месяцаў таму».

Барысаў дадаў, калі стала вядома, што на момант атручвання Гебрэва ў Балгарыі знаходзіўся супрацоўнік ГРУ РФ з псеўданімам Сяргей Фядотаў, расследаванне пра сувязь справы з атручваннем Скрыпалёў узмацнілася.

«Уся інфармацыя, якая ў нас ёсць аб рухах, месцы знаходжання, партнёрскіх стасунках і кантактах, якія былі ў гэтага чалавека і пра якія мы ведаем, была пададзеная брытанскім праваахоўным і выведвальным службам», - сказаў Барысаў.

Больш ён не стаў нічога каментаваць, спаслаўшыся на тое, што цяпер расследаванне прадаўжаецца.

Раней следчыя The Insider і Bellingcat паведамілі пра тое, сто ў красавіку 2015 года Гебрэва атруцілі расейскай атрутай «Навічок» ці таксінам з гэтай жа групы.

Гебрэў мае кампаніі «Дунарыт» і «Емко», а таксама зброевым заводам. Бізнэсовец уважае, што ўяўляў цікавасць для ГРУ менавіта праз зброевую вытворчасць.

Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію шпіталізавалі ў лякарню брытанскага Солсберы з моцным атручваннем у сакавіку гэтага года. Паводле звестак следства, супраць Скрыпалёў было выкарыстанае нервова-паралітычнае рэчыва «Навічок» расейскай вытворчасці.

У верасні брытанскія праваахоўнікі апублікавалі звесткі пра двух падазраваных у атручванні Скрыпалёў - Руслана Башырава і Аляксея Пятрова. Неўзабаве група Bellingcat паведаміла, што ўстанавіла рэальную асобу «Башырава». Паводле звестак следчых, ім з'яўляецца палкоўнік ГРУ Генштаба ВС РФ Анатоль Чапіга.

8 кастрычніка Bellingcat апублікавала даклад, прысвечаны «Пятрову» - вайсковаму медыку ГРУ Аляксандру Мішкіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках