18 траўня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць сілавога блока Мадура

2
ЗША ўвялі санкцыі супраць сілавога блока Мадура
НІКАЛАС МАДУРА
ФОТА: REUTERS

Вашынгтон узмацняе ціск на венесуэльскага дыктатара.

Згодна з пастановай, апублікаванай у пятніцу, 15 лютага, у санкцыйны спіс унеслі кіраўніка Баліварыянскай службы нацыянальнай выведкі (SEBIN) і першага камісара SEBIN, камандуючага генеральнага ўпраўлення вайсковай контрвыведкі Венесуэлы; дырэктара Сіл спецыяльных аперацый нацыянальнай паліцыі Венесуэлы (FAES), а таксама прэзідэнта дзяржаўнай нафтавай кампаніі Венесуэлы Petroleos de Venezuela, S.A. (PdVSA), паведамляе «Новое время».

«Мы ўводзім санкцыі супраць чыноўнікаў, якія адказваюць за апарат бяспекі і разведкі Мадура, які сістэматычна парушае правы чалавека і душыць дэмакратыю, у тым ліку шляхам катаванняў і іншага жорсткага прымянення сілы», - заявіў міністр фінансаў Стывен Мнучын.

Нагадаем, што ЗША ўвялі санкцыі супраць венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі PdVSA, заблакаваўшы актывы карпарацыі на $7 млрд. У выніку прынамсі 20 танкераў, загружаных венесуэльскай нафтай, сталі на рэйд ля ўзбярэжжа Мексіканскага заліва.

Вашынгтон узмацніў санкцыйны ціск на рэжым Нікаласа Мадура пасля таго, як ён адмовіўся сысці з пасады прэзідэнта. ЗША падтрымалі яго спаборніка - лідара апазіцыі Хуана Гуайдо.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках