26 красавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Брытаніі назвалі ўмовы змены стаўлення да Расеі

3
У МЗС Брытаніі назвалі ўмовы змены стаўлення да Расеі
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Вялікая Брытанія зменіць сваё стаўленне да Расеі толькі пасля таго, як тая абярэ іншы спосаб паводзінаў.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка брытанскага МЗС Алан Данкан на сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка МЗС Расеі Уладзімірам Цітовым, паведамілі ў брытанскім Міністэрстве замежных справаў.

Сустрэча дыпламатаў адбылася на палях Мюнхенскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў суботу, піша Еўрапейская праўда.

"Сэр Алан падкрэсліў, што паміж нашымі краінамі ёсць глыбокія рознагалоссі, і расейская дзяржава павінна выбраць іншы шлях і дзейнічаць як адказны міжнародны партнёр, перш чым могуць адбыцца змены ў нашых цяперашніх стасунках з Расеяй", – адзначылі ў брытанскім міністэрстве.

Данкан пацвердзіў цвёрдую пазіцыю Вялікай Брытаніі і хаўруснікаў у адказ на вар'яцкае выкарыстанне расейскай дзяржавай хімічнай зброі ў Солсберы.

Ён адзначыў, што важна захоўваць функцыянальныя каналы ўзаемадзеяння для абмеркавання міжнародных праблемаў, аднак даў зразумець, што Расея павінна даць адказ на непакой міжнароднай супольнасці, у тым ліку што тычыцца дэстабілізацыі ў Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках