26 красавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык: Крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца ў Расеі

20
Гісторык: Крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца ў Расеі
Фотa: racyja.com

Святыня павінна вярнуцца ў Беларусь.

Пра культуру старажытнай Беларусі ХІ-ХІІІ стагоддзяў казалі ў Глыбокім. З такой прэзентацыяй выступіў гісторык і археолаг з Менска Сяргей Тарасаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Значную ўвагу ён надаў гісторыі Полацкага раёна, распавёў пра пабудову Сафійскага сабора, пра археалагічныя артэфакты, крыж Еўфрасінні Полацкай і іншае. На яго думку, цяпер крыж знаходзіцца ў руках Расейскай Праваслаўнай Царквы.

Як кажа Сяргей Тарасаў, ён спадзяецца на тое, што крыж вернецца ў Беларусь, бо гэта найвялікшая святыня для беларусаў усіх канфесій.

- Такія святыні, як крыж Еўфрасінні Полацкай, не знікаюць па азначэнні. Яны не маюць каштоўнасці, калі іх разабраць па кавалках, па каменьчыках. Таму гэты крыж жывы, я ў гэтым упэўнены. І ён знаходзіцца вядома ж у Расеі. Самае верагоднае месца яго знаходжання - гэта Троіца-Сергіева лаўра ў Падмаскоўі. Гэта манастыр і асабістая рызніца Маскоўскага патрыярха. Крыж - гэта знак нашай незалежнасці, дзяржаўнасці і духоўнасці. Ён павінен быць у Беларусі!

Са слоў Сяргея Тарасава, у апошні час у Полацку ніякіх буйных артэфактаў не знаходзяць. Але яго вучань Дзяніс Дук разам з калегамі падчас археалагічнай экспедыцыі знайшоў рэшткі папялішча. Потым зрабілі радыёвуглеродны аналіз вугалю і высветлілі, што гэта папялішча датуецца 840-ыя гады. А як вядома, першы раз у летапісе Полацк згадваецца ў 862 годзе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках