Беларуска выйграла этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ў Маскве
1- 16.02.2019, 21:52
- 8,568
Аляксандра Раманоўская перамагла на другім запар элітным спаборніцтве.
Беларуска Аляксандра Раманоўская выйграла этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ў Маскве. Другой стала аўстралійка Лаўра Піў, тройку замкнула Ментаа Сю з Кітая, паведамляе «Прессбол».
Такім чынам, Раманоўская перамагла на другім запар элітным спаборніцтве: 7 лютага наша суайчынніца стала чэмпіёнкай свету.
Лыжная акрабатыка. Этап Кубка свету. Масква. Жанчыны. Фінал
1. Аляксандр Раманоўская (Беларусь) 105.93
2. Лаўра Піў (Аўстралія) 97.64
3. Ментаа Сю (Кітай) 89.88