26 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрвыведка Нямеччыны вывучыць сувязі ультраправых партый з Расеяй

6
Контрвыведка Нямеччыны вывучыць сувязі ультраправых партый з Расеяй

РФ праз правыя і ўльтраправыя партыі можа паўплываць на зыход выбараў у Еўрапарламент у трох усходніх землях Нямеччыны.

Контрвыведка Нямеччыны вывучыць сувязі ультраправых партый з Расеяй, каб пазбегнуць расейскага ўплыву на будучых выбарах у Еўрапарламент. Пра гэта паведамляе «Польскае радыё».

Контрвыведка мяркуе, што РФ праз правыя і ультраправыя партыі можа паўплываць на зыход выбараў у Еўрапарламент у трох усходніх землях Нямеччыны.

Экспэртная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі трох зямель і Берліна, павінна сабраць інфармацыю пра сувязі нэанацысцкай партыі Правыя (Die Rechte) і антыімігранцкай Альтэрнатывы для Нямеччыны (AfD) з краінай-агрэсарам.

Акрамя таго, контрвыведка даследуе падарожжа экс-кіраўніка AfD Фраўке Петры з мужам і прадстаўніком партыі ў Маскву ў лютым 2017 года. Паездка была цалкам аплачаная Расеяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках