26 красавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі адкінулі Расею на дзесяць гадоў назад

4
Санкцыі адкінулі Расею на дзесяць гадоў назад

Паралельна адбываецца важны працэс зачысткі краін NATO ад расейскіх шпіёнаў.

ЗША могуць узмацніць санкцыі супраць Расеі праз атручванне Скрыпалёў, і яны будуць балючымі. Агулам санкцыі адкінулі Расею ў развіцці больш, чым на дзесяць гадоў.

Пра гэта 24 каналу расказаў дыпламат, экспэрт «Майдана Замежных Спраў» Аляксандр Хара.

«Санкцыі ЗША супраць Расеі могуць быць узмоцненыя праз шэраг фактараў. Гэта і спроба атручвання экс-выведніка Скрыпаля, і гібель грамадзян Брытаніі. Спробы Расеі ўмяшацца ў расследаванне Міжнароднай арганізацыі ў забароне хімічнай зброі. Плюс адмаўленне Расеяй парушэння ёю Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці. На гэта павінна быць рэакцыя Вашынгтона», - адзначае Аляксандр Хара.

Акрамя таго, адзначае дыпламат, праз расследаванне спецпракурора Мюлера ўмяшання Расеі ў выбары прэзідэнта ЗША Трампу трэба паказваць сваю прынцыповасць у дачыненні да Расеі.

«Новыя санкцыі ЗША супраць Расеі будуць дастаткова балючымі. Агулам санкцыі, асабліва тыя, што тычацца фінансавых і тэхналагічных сфер, адкінулі Расею на дзесяць гадоў назад. Паралельна адбываецца важны працэс зачысткі краін NATO ад расейскіх шпіёнаў. Была справаздача ЕЗ, што блізу 200 кітайскіх і 250 расейскіх шпіёнаў працуюць у Брусэлі. І зачыстка пачалася толькі пасля справы Скрыпалёў», - адзначыў Хара.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках