26 красавiка 2024, Пятніца, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкрэт аб «дармаедах»: улады напальваюць абстаноўку і раздражняюць грамадства

18
Дэкрэт аб «дармаедах»: улады напальваюць абстаноўку і раздражняюць грамадства
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА І МАРЫЯ ТАРАСЕНКА

Дэкрэт №3 парушае Канстытуцыю.

12 лютага ў Гомелі была пададзеная першая скарга "дармаеда" ў суд: гомелька Марыя Тарасенка, якая свядома пакінула працу, з дапамогай юрыста прафзвязу РЭП Леаніда Судаленкі, склала скаргу ў суд і запатрабавала ад суда паставіць перад Канстытуцыйным судом пытанне аб тым, што Дэкрэт № 3 парушае Канстытуцыю; прызнаць яе занятай у эканоміцы і абавязаць камісію ў спрыянні занятасці выключыць яе з базы звестак.

А ўжо праз тыдзень суд Чыгуначнага раёна Гомеля адмовіў жанчыне ў правасуддзі: "Добры дзень, Леанід Леанідавіч! Тэлефанавалі з суда Чыгуначнага раёна, яны адмаўляюцца разглядаць справу і просяць мяне прыйсці і забраць заяву", - напісала Марыя Тарасенка прававому інспектару прафзвязу РЭП.

У сваім каментары praca-by.info Леанід Судаленка заявіў, што будзе чакаць афіцыйнага адказу суда: "Дармаедам зацягнулі пятлю на шыі - і забаранілі скардзіцца ў суд! Нагадаю, судовая абарона правоў належыць кожнаму грамадзяніну. Гэта нам гарантуе Канстытуцыя і ніводзін суддзя ў краіне не мае ніякага права адмовіць у распачынанні справы! Атрымліваецца, для паўмільёна беларусаў, тых, каго чыноўнікі назвалі «не занятымі ў эканоміцы» шлях у суд закрыты? Гэта ўсё адно як прапанаваць чалавеку патэлефанаваць з заблакаванага мабільніка. Права ёсць, але скарыстацца ім нельга».

Сітуацыю таксама каментуе сябра Рады прафзвязу РЭП, Андрэй Стрыжак: «Адбярыце ў чалавека права абскарджання дзеянняў чыноўнікаў у судзе, улада сама выводзіць пытанне Дэкрэта аб «дармаедах» за межы прававога поля, напальвае абстаноўку і раздражняе грамадства.

Такое ўражанне што дакумент стаў фетышам для чыноўнікаў і яны ўпарта спрабуюць яго рэалізаваць, сутыкаючыся з супрацівам людзей. Шлях судовага абскарджання Дэкрэта №3 закрыты, але мы шукаем іншыя магчымасці для таго, каб ён быў скасаваны».

Прафзвяз РЭП намагае на тым, што Дэкрэт №3 парушае Канстытуцыю, спараджае напружанасць у грамадстве і павінен быць скасаваны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках