24 траўня 2019, Пятніца, 19:31
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

181 год ад дня нараджэння Кастуся Каліноўскага

Кастусь Каліноўскi

Як у Беларусі ўшаноўваецца памяць нацыянальнага героя беларускага народу?

Нарадзіўся Кастусь Каліноўскi 2 лютага 1838 году ў Мастаўлянах, тады Ваўкавыскага павету, цяпер на Падляшшы. У гэтай вёсцы з 2015-га году стаіць памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага. А як у Беларусі ўшаноўваецца яго памяць? Асабліва ў такіх мясцінах, дзе ён жыў і змагаўся: Гародня, Свіслач, Якушоўка, Рэпля і Кузьмічы.

Rраязнаўца, журналіст Уладзімір Хільмановіч кажа «Радыё Рацыя»:

– У Рэплі і ў Кузьмічах нічога няма, на жаль, а вось што датычыць Якушоўкі, то там ажно некалькі знакаў усталявана, у розны час. Паўстаў там памятны камень з шыльдай пра аўтара “Мужыцкай праўды”, пра Кастуся Каліноўскага, ён з’явіўся ў сярдзіне 90-х гадоў. Калі была ў Свіслачы знойдзена магіла Віктара Каліноўскага, і адрамантаваны памятны крыж, у Якушоўцы паўстаў крыж працы каваля Юрася Мацко, які ўсталявала грамадскасць.  

Грамадскасць штогод адзначае фэст памяці паўстанцаў 1863 году ля гэтага крыжа і ля магілы Віктара Каліноўскага, якая знаходзіцца на Свіслацкіх могілках. У Гародні ж да сёння помнік нацыянальнаму герою ўлады не паўставілі і не ініцыююць яго ўсталяванне. Хаця ад рашэння мясцовага савета народных дэпутатаў усталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму прайшло больш як 25 гадоў.