26 красавiка 2024, Пятніца, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: У Крыме прайшоў набор у шэрагі ПВК «Вагнера»

СБУ: У Крыме прайшоў набор у шэрагі ПВК «Вагнера»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Наймітаў адправілі ў Судан.

Кіраўнік апарата Службы бяспекі Украіны Ігар Гуськоў заявіў, што ў анэксаваным Крыме прайшоў набор людзей у шэрагі ПВК «Вагнера», якія затым накіроўваліся ў Судан.

Пра гэта ён заявіў у каментары ўкраінскаму тэлеканалу «Прямой».

«Аб удзеле грамадзян Украіны ў так званай структуры ПВК «Вагнера». Сапраўды, мы фіксуем не адзінкавыя выпадкі, калі нашы «былыя» грамадзяне бралі ўдзел. Больш за тое, сёння мы можам казаць пра тое, што ў Крыме прайшоў набор людзей у шэрагі ПВК «Вагнера», якія затым накіроўваліся ў Судан. Частку прозвішчаў мы ўжо апублікавалі, і найбліжэйшым часам супольна з журналістамі таксама апублікуем іншыя прозвішчы», - адзначыў Гуськоў.

У канцы студзеня Служба бяспекі Украіны апублікавала звесткі больш як сотні расейскіх грамадзян, якія, са сцвярджэння ўстановы, з'яўляюцца байцамі ПВК «Вагнера».

СМІ называюць спонсарам ПВК «Вагнера» расейскага бізнэсоўцу Яўгена Прыгожына, вядомага «повар Пуціна». Структуры прадпрымальніка ў апошнія гады атрымлівалі вялікія кантракты ад Міністэрства абароны Расеі.

У Расеі прадугледжана крымінальная адказнасць за найміцтва. Расейскія ўлады неаднаразова заяўлялі пра тое, што ПВК «Вагнера» не існуе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках