26 красавiка 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП затрымаў берасцейскага блогера Кабанава

6
АМАП затрымаў берасцейскага блогера Кабанава
АЛЯКСАНДР КАБАНАЎ

Затрыманне адбылося перад пачаткам штотыднёвай акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода.

Апоўдні 24 лютага ў Берасці быў затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў.

Гэта адбылося на выхадзе з кватэры Сяргея Пятрухіна – з раніцы ў двары дома дзяжурыў АМАП, піша «Радыё Свабода».

Затрыманне адбылося перад пачаткам штотыднёвай акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. Ужо год кожную нядзелю берасцейцы збіраюцца на несанкцыянаваныя акцыі «кармлення галубоў».

МІТЫНГ СУПРАЦЬ БУДАЎНІЦТВА АКУМУЛЯТАРНАГА ЗАВОДА Ў БЕРАСЦІ, 24 ЛЮТАГА
Ад плошчы Леніна берасцейцы рушылі да кінатэатра «Беларусь»

Паводле розных падлікаў, на акцыю пратэсту выйшлі ад 150 да 180 чалавек. Людзі пастаялі на плошчы Леніна і ў 12.40 рушылі шэсцем па цэнтры Берасця.

Пратэстоўцы прайшлі маршам да кінатэатра «Беларусь» – ужо тры тыдні акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці праходзяць у такім фармаце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках