26 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: Якія краіны атрымалі найбольшую выгаду ад пераходу на еўра

3
Даследаванне: Якія краіны атрымалі найбольшую выгаду ад пераходу на еўра
Фота: charter97.org

У лідарах - Нямеччына, Нідэрланды і Грэцыя.

Ад пераходу на валюту еўра 20 гадоў таму найбольшую выгаду мела ФРГ. Гэта вынікае з даследавання, якое размешчаны ў нямецкім Фрайбургу незалежны Цэнтр еўрапейскай палітыкі апублікаваў у панядзелак, 25 лютага. На думку экспэртаў, калі б Нямеччына ў 1999 годзе не далучылася да еўразоны, узровень яе дабрабыту ў 2017 годзе быў бы амаль на 1,9 трыльёнаў еўра меншым за фактычны паказчык, паведамляе «Нямецкая хваля».

У пераліку на кожнага жыхара ФРГ выгада склала 23,1 тысячы еўра, мяркуюць даследнікі. На іх думку, пасля пераходу на еўра ВУП на душу насельніцтва ў Нямеччыне рос штогод, за выключэннем 2004-2005 гадоў, пры гэтым асабліва моцны скачок адзначаўся пасля крызісу ў еўразоне ў 2011 годзе, падчас якога шматлікія інвестары ўважалі ФРГ за надзейнае месца для інвестыцый.

Для разлікаў даследчыкі разгледзелі, як мяняўся паказчык ВУП на душу насельніцтва з моманту ўступлення ў еўразону да 2017 года, і выказалі здагадку, якім магло быць гэта развіццё, калі б краіна не далучылася да валютнага саюзу.

Італія і Францыя страцілі праз пераход на еўы па некалькі трлн еўраў

Прадметам даследавання сталі толькі восем з 19 краін еўразоны: Бельгія, Францыя, Нямеччына, Італія, Нідэрланды, Партугалія, Гішпанія і Грэцыя. Складальнікі патлумачылі гэта тым, што гэтыя дзяржавы далучыліся да еўрапейскага валютнага саюзу адносна рана (у 1999 годзе, Грэцыя - у 2001 годзе. - Рэд.) і, такім чынам, можна «пераканацца, што вынікі даследавання не скажоныя ўступленнем у ЕЗ і далучэннем да яго ўнутранага рынку».

За Нямеччынай у рэйтынгу Цэнтра ідуць Нідэрланды (плюс 346 мільярдаў еўраў) і Грэцыя (плюс 2 млрд еўраў). Астатнія пяць краін, згодна з разлікамі, ад пераходу на еўра толькі прайгралі. Так, найбольшыя страты, на думку даследчыкаў, панесла Італія (мінус 4,3 трлн еўра), за ёй ідуць Францыя (мінус 3,5 трлн еўра) і Партугалія (мінус 424 мільярды еўраў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках