26 красавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Кавалак тынкоўкі з моста ўпаў проста на мой Opel

9
Мянчанка: Кавалак тынкоўкі з моста ўпаў проста на мой Opel

«Гараўтамост» адмаўляецца кампенсаваць шкоду.

У сацсетках з'явілася відэа, якое не можа не насцярожваць. У момант, калі легкавы Opel праязджаў пад эстакадай на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вул. Старынаўскай, на яго ўпаў кавалак тынкоўкі. Ён адваліўся ад самага моста. Паводле звестак ДАІ, ніхто не пацярпеў, аднак аўто атрымала сур'ёзныя пашкоджанні, паведамляе Onliner.

Відэа моманту здарэння з'явілася ў супольнасці «НЗ Беларусь|Будзь у курсе!».

У ДАІ Першамайскага раёна сталіцы паведамілі Onliner, што ў выніку здарэння ў аўто пашкоджаная лабавая шыба, капот, пярэдняе правае крыло, кратка радыятара, фары. Цяпер па кампенсацыю шкоды аўтаўладальніку трэба звяртацца ў «Гараўтамост».

«Службовая асоба, адказная за ўтрыманне эстакады, была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці, - дапоўнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - Гаворка пра артыкул 18.38 КоАП - «Парушэнне правілаў утрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў, тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху і іншых дарожных збудаванняў у бяспечным для руху стане або непрыняцце захадаў для своечасовай забароны або абмежавання руху асобай, адказнай за іх утрыманне». Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да дваццаці базавых адзінак».

Дапоўнена:

Onliner звязаўся з Вікторыяй, якая знаходзілася ў тым самым Opel. Яна распавяла, што ехала ў аўто разам з мужам і дзіцем. «Нам пашанцавала, што тынкоўка ўпала на капот, а не на лабавую шыбу, - кажа мянчанка. - Інакш увесь гэты кавалак апынуўся б у салоне, і невядома, што было б з намі. Пасля таго, што здарылася мы выклікалі ДАІ, таксама прыехаў прадстаўнік «Гараўтамоста». Мы звязаліся з кіраўніцтвам арганізацыі праз тэлефон, нам сказалі, маўляў, нічога кампенсаваць не будуць. Тым часам быў складзены пратакол за «Парушэнне правілаў утрымання дарог», ён фактына даводзць віну арганізацыі. Штраф для службовай асобы склаў 4 базавыя адзінкі. Мы адправіліся ў офіс арганізацыі. Там прадстаўнік кіраўніцтва паўтарыў, што добраахвотнай кампенсацыі не будзе - усё праз суд. Цяпер мы чакаем правядзення экспэртызы для ацэнкі шкоды».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках