21 траўня 2024, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Бразіліі да Сілва прысуджаны да новага турэмнага тэрміну

2
Экс-прэзідэнт Бразіліі да Сілва прысуджаны да новага турэмнага тэрміну
ЛУЛА ДА СІЛВА

Яго абвінавацілі ў хабарніцтве і адмыванні грошай.

Былы прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіў Лула да Сілва прызнаны вінаватым у хабарніцтве і адмыванні грошай і прысуджаны да 12 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі. Гэты прысуд, вынесены ў сераду, 6 лютага, судом першай інстанцыі ў горадзе Курытыба, яшчэ можа быць абскарджаны, піша агенцтва dpa, паведамляе «Нямецкая хваля».

Суд палічыў даведзеным, што да Сілва дапамог адной з будаўнічых фірм атрымаць замовы ў кантраляванага дзяржавай нафтавага канцэрна Petrobras у абмен на рамонтныя работы ў маёнтку у горадзе Атыбая ў штаце Сан Паола.

«Як калі б яна была іх уласнасцю»

Лула да Сілва неаднаразова заяўляў, што ўласнікам маёнтка з'яўляецца не ён, а ягоны знаёмы прадпрымальнік. Аднак суддзя Габрыэла Хардт абгрунтавала сваю пастановы тым, што палітык і ягоная сям'я некаторы час карысталіся нерухомасцю так, «як калі б яна была іх уласнасцю».

У 2017 годзе Лула да Сілва ужо быў пакараны за карупцыю і адмыванне грошай да турэмнага зняволення на тэрмін 9 гадоў і 6 месяцаў, пасля павялічаны да 12 гадоў і 1 месяца. Цяпер 73-гадовы палітык адбывае пакаранне ў турме Курытыбе.

Суддзя Сержыў Мору, якi вынес да Сілву прысуд у 2017 годзе, сёння займае пасаду міністра юстыцыі і грамадскай бяспекі ў кабінеце прэзідэнта Жаіра Балсанару.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках