26 красавiка 2024, Пятніца, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары растлумачылі, чаму трэба абедаць на працы

7
Лекары растлумачылі, чаму трэба абедаць на працы

Абед падчас законнага перапынку не трэба мяняць на іншыя справы.

Адмова ад абедзеннага перапынку пагражае негатыўнымі наступствамі для здароўя, парушэннем сну, стрававання і зніжэннем уважлівасці, піша newsyou.info.

Яны адзначаюць, што той, хто хоць трохі адрываецца ад працы, больш прадуктыўны, менш схільны да стрэсу і радзей перажывае эмацыйны выгаранне.

Акрамя таго, адпачынак хаця б на некалькі хвілін кожныя паўгадзіны зніжае рызыку з'яўлення болю ў плячах ды шыі.

Даследаванні паказалі, што адрыў ад працы на абед важны менавіта прыёмам ежы. Так, напрыклад, тыя, хто абірае «адпачынак» у сацсетках, так і не аднаўляе сілы.

Акрамя таго, сістэматычны пропуск абеду можа выклікаць цяжкія захворванні страўніка. А хуткі перакус павялічвае шанцы развіцця гастрыту, язвы, дыябету, атлусцення ды інфаркту.

«Абедзенны перапынак - адзін са складнікаў здаровага харчавання. Сняданак таксама немалаважны, ён дазваляе нам захаваць энэргію да абеду. То бок, калі мы а 8:00 нават з'ядаем доўгія вугляводы, якія засвойваюцца 4-6 гадзін, а 14:00 энэргіі ў нас ужо няма. Таму неабходна мець паўнавартасны абед, каб не пераядаць на вячэру», - кажа лекар-эндакрынолаг Вадзім Крылоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках