13 траўня 2024, панядзелак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Берасцейцы пратэставалі супраць акумулятарнага завода

7
Відэафакт: Берасцейцы пратэставалі супраць акумулятарнага завода

У Берасці зноў кармілі галубоў на знак пратэсту супраць завода АКБ і шпацыравалі па горадзе.

Удзень 10 сакавіка на плошчы Леніна ў Берасці прайшло традыцыйнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Гэтым раз на яго прыйшлі больш за 150 чалавек, піша b-g.by.

Са слоў актывіста Дзям'яна Лепясевіча, дзяржорганам пададзеныя ўсе парушэнні, якія былі выяўленыя за больш чым год працы ініцыятыўнай групы і якія тычацца акумулятарнага завода.

«Да з'яўлення «Першай акумулятарнай кампаніі» Беларусь, мы знайшлі гэтую інфармацыю на Белстаце, зарабляла блізу 10 млн даляраў, аддаючы на перапрацоўку б/у акумулятары. Іх збіралі, акумулявалі ў сябе і адпраўлялі на тую ж Польшчу. Хіба гэта дрэнна было для краіны? Не маючы бруднай вытворчасці, не маючы праблем у Белаазёрску, зарабляць 10 млн кожны год? Потым гэта ўсё памянялася - яны пачалі збіраць і перапрацоўваць у сябе. Напрамілы Бог, але вэрхал жа рабіць не трэба», - сказаў, адказваючы на пытанні людзей, Лепясевіч.

«У мяне пытанне да тых, хто прысвоіў «БІТ-Сплаву» годнасць найлепшага прадпрыемства Бярозаўскага раёна. Са звестак Нацыянальнай сістэмы маніторынгу, у гэтага прадпрыемства процьма парушэнняў, іх адкіды ляжалі ў Зялёным Бары і не толькі, увесь год былі суды з яго ўдзелам. Як яно магло стаць самым лепшым у Бярозаўскім раёне?» - пацікавіўся актывіст Дзмітрый Бекалюк.

Беразоўскі «БІТ-Сплаў», як і акумулятарны завод пад Берасцем, уваходзіць у склад «Першай акумулятарнай кампаніі». У канцы лютага дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ён стаў найлепшым прадпрыемствам раёна ў выкананні бяспечных умоў працы і мінімізацыі негатыўнага ўздзеяння на прыроду.

Пасля кармлення галубоў людзі зноў пайшлі шпацыраваць па горадзе.

Калона прайшла вуліцамі Пушкінскай і Савецкай і спынілася каля кінатэатра «Беларусь». Людзі некаторы час размаўлялі паміж сабой, а потым разышліся. За імі назірала міліцыя, але ў тое, што адбываецца не ўмешвалася. На плошчы былі прадстаўнікі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінскі Камітэт».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках