26 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent прадаецца вышэй за $67 за барэль

Нафта Brent прадаецца вышэй за $67 за барэль

Brent гандлюецца на адзнацы 67,21 даляра за барэль.

Кошт нафты маркі Brent сёння ўдзень, 13 траўня 2019 года, знаходзіцца вышэй за адзнаку 67 даляраў за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі біржавых таргоў на сайце РБК.

Паводле стану на 18:23 па менскім часе кошт за барэль нафты Brent складаў 67,21 даляра. Гэта на 0,31% вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Нагадаем, кошты нафты растуць на фоне скарачэння здабычы ў краінах АПЕК, а таксама санкцый ЗША супраць Ірана і Венесуэлы. Між іншым, экспарт з Венесуэлы знізіўся ў выніку самога маштабнага ў гісторыі краіны блэкаўта, праз які асноўная частка краіны засталася без электрычнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках