20 траўня 2026, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у ЗША прысудзіў Пола Манафорта да 7,5 гадоў турмы

2
Суд у ЗША прысудзіў Пола Манафорта да 7,5 гадоў турмы
ПОЛ МАНАФОРТ
ФОТА: AP PHOTO

Такі тэрмін былы кіраўнік перадвыбарчага штаба Трамп атрымаў з улікам другога прысуду і ўжо адбытага тэрміну.

Суд у Вашынгтоне прысудзіў Пола Манафорта да трох з паловай гадоў турмы. Былога кіраўніка перадвыбарчага штаба Дональда Трампа прызналі вінаватым у змове супраць ЗША і незаконным лабіяванні інтарэсаў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, паведамляе svoboda.org.

Сярод пунктаў абвінавачвання Манафорта - ілжывыя паказанні спецпракурору Мюлеру і запалохванне сведак паводле справы аб умяшанні Расеі ў амерыканскія выбары. Падчас працэсу Манафорт папрасіў прабачэнне перад судом за свае дзеянні і прасіў аб памілаванні.

На мінулым тыдні суд Вірджыніі ўжо прысудзіў Манафорта амаль да чатырох гадоў турмы за фінансавыя і падатковыя злачынствы падчас працы палітычным кансультантам ва Украіне.

Незаконныя схемы даходаў былі раскрыты падчас расследавання спецпракурора Роберта Мюлера. Манафорт прызнаў віну. У ЗША не выключаюць, што Дональд Трамп можа памілаваць свайго былога кансультанта. У Белым доме заявілі, што прэзідэнт «прыме пастанову, калі будзе гатовы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках