26 красавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Драздоў будуюць самы высокі ў Беларусі хмарачос

9
Паблізу Драздоў будуюць самы высокі ў Беларусі хмарачос

Дом плануюць здаць у эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года.

Вышынны жылы комплекс «Лазурыт», які будуецца насупраць «Мінск-Арэны», на скрыжаванні вуліцы Нарачанскай і праспекта Пераможцаў, плануюць здаць у эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года. Але максімальнай вышыні будынак ужо дасягнуў, піша nn.by.

Адрас дома - праспект Пераможцаў, 115. У ім будзе 878 кватэр.

Забудоўнік - Управа капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкама. Вядучы інжынер прадпрыемства Сяргей Бацяноўскі распавядае, што на сёння гэта самы высокі будынак у Менску:

«У «Лазурыце» 37 паверхаў. Вышыня дома без шпіля - 126,26 метра, са шпілем - 138,2 метра».

Другое і трэцяе месцы па вышыні, у залежнасці ад методыкі падліку, займаюць два будынкі.

«ВЕТРАЗЬ» НА ВУЛІЦЫ КАЛЬВАРЫЙСКАЙ (32 ПАВЕРХІ + ТЭХНІЧНЫЯ, 114 МЕТРАЎ БЕЗ ШПІЛЯ І 133 МЕТРЫ СА ШПІЛЕМ). ФОТА DOMOVITA.BY
«РАЯЛ ПЛАЗА» НА ПРАСПЕКЦЕ ПЕРАМОЖЦАЎ (30 ПАВЕРХ + ТЭХНІЧНЫЯ, 116 МЕТРАЎ БЕЗ ШПІЛЯ. ВЫШЫНЯ СА ШПІЛЕМ - 130 МЕТРАЎ З ІНФАРМАЦЫІ ДАВЕДАЧНЫХ КРЫНІЦ АБО 135 МЕТРАЎ НА ДУМКУ ЎЛАСНІКА. ФОТА SLANET.BY

Самы высокі будынак у Беларусі - слонімская тэлевышка (374 метры).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках