26 красавiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб пра шанцы ў кваліфікацыі Еўра-2020: Настрой баявы

11
Аляксандр Глеб пра шанцы ў кваліфікацыі Еўра-2020: Настрой баявы
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Паўабаронца нацыянальнай каманды Беларусі падзяліўся сваімі чаканнямі ад кваліфікацыі.

Паўабаронца нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Глеб падзяліўся меркаваннем пра шанцы на паспяховы выступ у кваліфікацыі Еўра-2020 ды піша «Трибуна».

- Нармальны баявы настрой ва ўсіх, траўмаў няма, гэта добра. Шмат у каго сезон ужо пачаўся, таму ўсе, у аптымальных кандыцыях. Будзем старацца выціснуць максімум.

- Што можаце сказаць пра сваю кандыцыю?

- Нармальны добры фізічны і маральны стан.

- Наколькі важны гэты адбор? Адчуваецца, што цяпер пачнецца новая гісторыя ў беларускім футболе?

- Ён такі ж важны, як і папярэднія. А там паглядзім...

- Наша нацыянальная каманда самая ўзроставая ў Еўропе. Як ставіцеся да гэтай інфармацыі?

- Ды ніяк. Не аналізую нават. Трэнер выклікаў, буду рабіць усё, што ад мяне залежыць.

- Наколькі цяжка пачынаць з двух выязных сустрэч?

- Заўсёды цяжка, калі топавыя каманды трапляюцца. На групавой стадыі нам ніколі не шанцавала са спаборнікамі. Хоць бы раз трапіць у адну групу з Расеяй. Але заўсёды трапляем з Францыяй, Гішпніяй, Нямеччынай, Галандыяй. Вядома, цяжка будзе. Але будзем старацца, можа атрымаецца рэалізаваць нейкія стандарты.

Пасля спаду ў нацыянальнай камандзе Галандыі вельмі класнае пакаленне. Цяжка будзе, - сказаў Глеб.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках