26 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілеў: Пуцін у сваім коле прызнае памылку з акупацыяй Крыма

23
Джамілеў: Пуцін у сваім коле прызнае памылку з акупацыяй Крыма
ФОТА: UN.ORG

Правадыр РФ блізкі да сітуацыі «палітычнага харакіры».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у сваім коле ўжо выказвае шкадаванне аб тым, што загадаў акупаваць Крым. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы заявіў народны дэпутат, упаўнаважаны прэзідэнта ў справах крымска-татарскага народа Мустафа Джемілеў у эфіры тэлеканала «Прямой», паведамляе liga.net.

На думку Джамілева, Пуцін меркаваў, што свет «праглыне» сітуацыю з акупацыяй Крыма сапраўды гэтак жа, як гэта адбылося ў выпадку з Грузіяй. Але ён памыліўся і цяпер шкадуе пра гэта.

Джамілеў сказаў, што да яго ўжо звяртаюцца розныя спецслужбы з пытаннем, як Пуцін мог бы сысці з Крыма, не страціўшы аўтарытэт. Лідар крымска-татарскага народа кажа, што такога шляху не існуе, а публічна прызнаць, што здзейсніў памылку, Пуцін не ў стане.

«Ён, дарэчы, у сваім коле пра гэта ўжо і кажа. Гэта ў нас дакладныя звесткі... Гаворыць так, я вам дакладна скажу. Гэта правераныя крыніцы. Ён кажа: «Мы з Крымам зрабілі памылку, але гэтага мы прызнаваць не будзем». Вось такая вось канцэпцыя», - сказаў Джамілеў, дадаўшы, што для Пуціна, які стварыў сабе імідж «збіральніка расейскіх зямель», сысці з Крыма - гэта палітычнае харакіры.

На думку Джамілева, вярнуць Крым можна толькі з дапамогай узмацнення ціску.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках