26 красавiка 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто б узначаліў Беларусь пры казахстанскім сцэнары?

39
Хто б узначаліў Беларусь пры казахстанскім сцэнары?

Такі сцэнар урэгуляваны ў Артыкуле 89 Канстытуцыі РБ.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сыходзіць у адстаўку. Паводле мясцовага заканадаўства, яго абавязкі будзе выконваць спікер парламенту Касым-Жомарт Такаеў.

Прарасейскія палітычныя тэлеграм-каналы, не разумеючы беларускай сітуацыі, пачалі выдаваць «інсайды»: маўляў, навіны з Казахстана выклікалі нездаровы ажыятаж у асяроддзі Міхаіла Мясніковіча, піша nn.by.

Нагадаем, Мясніковіч - спікер Савета Рэспублікі, верхняй палаты беларускага парламента.

Калі б гэтыя тэлеграм-каналы вялі людзі з Беларусі, яны б ведалі палажэнне Канстытуцыі:

Артыкул 89. У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі нававыбраным прэзідэнтам пераходзяць да прэм'ер-міністра.

Прэм'ер-міністр у Беларусі - Сяргей Румас. Менавіта да яго пры казахстанскім сцэнары перайшлі б паўнамоцтвы кіраўніка краіны.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках